Ну калі ўжо лета? Якім будзе надвор'е ў пачатку тыдня

Не забываем парасоны / pixabay.com
Раніцай у панядзелак, 14 ліпеня, прагрымяць навальніцы, а днём пройдуць ліўні. Затое тэмпература паветра месцамі паднімецца да +30°С. Сіноптыкі папярэджваюць пра шквалісты вецер. У цэлым цёпла: ад +24°С.
А потым на Беларусь пачнуць перамяшчацца франтальныя раздзелы з Заходняй Еўропы. У аўторак, 15 ліпеня, будзе воблачна з праясненнямі. Амаль па ўсёй краіне пройдуць кароткія дажджы, дзе-нідзе прагрымяць навальніцы. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +12..+17°С, максімальная днём + 21..+28°С.
У сераду, 16 ліпеня, зноў воблачна з праясненнямі і зноў дажджы. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +12..+17°С. Днём цяплей за ўсё будзе на паўднёвым усходзе: там да +28°С.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.