Неўязны ў Беларусь: як рэжым “дээскалуе” адносіны з Польшчай — эфір

Павел Усаў

Павел Усаў

Прэзідэнтам Польшчы абраны экс-кіраўнік Інстытута гістарычнай памяці, кансерватар Караль Наўроцкі. Якога актыўна падтрымлівала апазіцыйная партыя “Права і справядлівасць” (ПіС). Падчас прэзідэнцкай кампаніі Наўроцкі выказваўся супраць абавязковай вакцынацыі, вінаваціў “еўрапейскія эліты” ў вайне Расіі супраць Украіны і гэтак далей. Адметна, што пралукашэнкаўскія аналітыкі не вельмі рады абранню Наўроцкага, бо, маўляў, яго належнасць да апазіцыйнай партыі можа перашкодзіць “дээскалацыі ў рэгіёне праз наладжванне канструктыўнага дыялогу з Варшавай”.

Ці будзе абранне Наўроцкага ствараць напружанне ў кіраўніцтве Польшчы і чым гэта можа пагражаць? Ці варта чакаць змены знешняй палітыкі Польшчы і як гэта можа адбіцца на беларусах? Ці паверыць Варшава ў жаданне Лукашэнкі “наладзіць канструктыўны дыялог з Варшавай” і пры чым тут вызваленне палітвязняў? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук, сябрам “Вольнай Беларусі” Паўлам Усавым.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.