Нецвярозы кіроўца-бяспраўнік збіў людзей на прыпынку ў Мінску (фота)

Як паведамляе БЕЛТА, малады чалавек выехаў з двара свайго дома па вуліцы Ясеніна, 35, не справіўся з кіраваннем і выехаў на паласу сустрэчнага руху. Ён ўрэзаўся ў прыпынак грамадскага транспарту, дзе ў гэты момант знаходзіліся людзі. 

У выніку жанчына, якой на выгляд 50-55 гадоў, памерла на месцы ад атрыманых траўмаў. Мужчына (на выгляд 55 гадоў) шпіталізаваны. 

Выявілася, што 22-гадовы кіроўца ў 2011 годзе быў пазбаўлены правоў за кіраванне транспартам у нецвярозым стане. У чэрвені 2014-га ён зноў быў пазбаўлены правоў па той жа прычыне. Ёсць падставы меркаваць, што і ў гэты раз ён таксама ехаў п'яны.

Фота — onliner.by