"Не маем палітычных кантактаў з беларускім бокам" — кіраўнік МЗС Польшчы
Святлана Ціханоўская і Радаслаў Сікорскі на Форуме Касцюшкі / Еўрарадыё
"Не маем палітычных кантактаў з беларускім бокам. Але ў Мінску ведаюць умовы, пры выкананні якіх гэтыя кантакты маглі б пачацца", — заявіў кіраўнік польскага МЗС Радаслаў Сікорскі.
Так ён пракаментаваў ўчорашнюю заяву міністра замежных спраў Беларусі Максіма Рыжанкова пра тое, што беларускае замежнапалітычнае ведамства кантактуе з польскім бокам. Заява Сікорскага прагучала сёння на Касцюшкаўскім форуме ў Гданську.
Прадстаўнікі Польшчы неаднаразова называлі ўмовай для пачатку ўсіх перамоваў з рэжымам Лукашэнкі з'яўляецца вызваленне палітвязня Анджэя Пачобута. Таксама Варшава чакае, што афіцыйны Мінск спыніць гібрыдную вайну ў выглядзе міграцыйнага крызісу на мяжы.
Словы Рыжанкова пра тое, што Сікорскі "не мусіць саваць нос" у беларускія справы, кіраўнік польскай дыпламатыі пакінуў без каментару. Польскі міністр толькі адзначыў, што кожны дыскутуе так, як яму дазваляе яго ўзровень культурнага развіцця.