Найменш у свеце ўкраінскія гастарбайтары зарабляюць у Беларусі
Найбольшую сярэднямесячную заработную плату ўкраінскія працоўныя эмігранты атрымліваюць у Нямеччыне — 1798 долараў.
У Беларусі яна складае толькі 432 долара. Такія дадзеныя паведамляе Дэпартамент статыстыкі працы Дзяржкамстата Украіны.
Усяго ж сярэднямесячны заробак аднаго ўкраінскага працоўнага эмігранта за мяжой складае 930 долараў. Гэта амаль утрая больш, чым у сярэднім заработная плата аднаго працоўнага ва Украіне (330 долараў). Каля 50% украінскіх рабочых працуюць у Расіі і столькі ж у краінах Еўрасаюза.