Навальніцы і дажджы. Якое надвор'е будзе ў Беларусі ў нядзелю

Навальніцы і дажджы. Якое надвор'е будзе ў Беларусі ў нядзелю

Навальніцы і дажджы. Якое надвор'е будзе ў Беларусі ў нядзелю / Еўрарадыё

13 ліпеня ў Беларусі будзе пераменная воблачнасць. Уначы і раніцай па крайнім паўночным усходзе, днём па заходняй палове ў асобных раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Уначы і раніцай месцамі ўтворыцца туман. Вецер будзе няўстойлівы ноччу слабы, днём умераны, пры навальніцах парывісты.

Тэмпература ўначы складзе +9… +15°С, па ўсходзе — да +18°С. Днём паветра прагрэецца да +23...+28°С.

У Менску 13 ліпеня будзе +13… +15°С уначы і +24… +26°С днём. Абыдзецца без ападкаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.