Настаўніцу з Мінска з 20-гадовым стажам будуць судзіць за "абразу Лукашэнкі"

Настаўніцы пагражае турма за "абразу Лукашэнкі"

Настаўніцы пагражае турма за "абразу Лукашэнкі" / nashaniva.com

27 лютага ў судзе Фрунзенскага раёна Мінска пачынаецца працэс над Анжалікай Алясюк. Жанчыну абвінавачваюць у абразе Аляксандра Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса), піша "Наша Ніва".

Пакаранне па гэтым артыкуле можа самае рознае — ад штрафу да калоніі на чатыры гады. Суддзя — Юлія Блізнюк.

У 2020-м годзе Анжаліка Алясюк была ў выбарчай камісіі на ўчастку ў школе №49 Мінска. У гэтай навучальнай установе яна працавала настаўніцай беларускай мовы і літаратуры.

Цяпер жанчына працуе выхавацелькай дашкольнай адукацыі ў дзіцячым садку №527 Мінска.

Стаж яе працы ў педагагічнай сферы — больш за 20 гадоў, Алясюк мае першую кваліфікацыйную катэгорыю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.