Нафтапрадукты трапілі ў раку — на Дняпры экакатастрофа? Адказваюць эколагі
Украінскія эколагі падлічваюць памер страт / Дзяржэкаінспекцыя Украіны
Абстрэл расійскімі войскамі ДнепраГЭС у Запарожжы ноччу 22 сакавіка выклікаў уцечку нафтапрадуктаў у раку Днепр. Пра гэта паведаміла прэс-служба Дзяржэкаінспекцыі Украіны.
"У выніку трапляння ў Дняпроўскай ГЭС зафіксаванае забруджванне глебы, уцечка нафтапрадуктаў у водны аб'ект — раку Днепр. Спецыялісты інспекцыі ўзялі пробы вады з мэтай лабараторнага даследавання", — гаворыцца ў паведамленні.
Як вядома, Днепр цячэ ў тым ліку па тэрыторыі Беларусі. Ці чакаць экалагічных наступстваў для экалогіі краіны, Еўрарадыё запытала ў эколага Аляксея Рэгеля.
“Ва Украіне шмат экспертаў кажа: галоўная мэта гэтых атак — напалохаць людзей. Казаць пра экалагічную катастрофу сёння нельга. Ёсць пытанні толькі па Запарожскай АЭС, але ж гэта доўгая гісторыя. ДнепраГЭС з 3.3 кубакіламетрамі ў вадасховішчы нават пры падрыве не прывядзе да экалагічнай катастрофы. Страляюць у першую чаргу па людзях.
Я не думаю, што з ГЭС можа быць вялікая ўцечка. З абстрэлаў НПЗ яна большая. Але пакуль даволі складана верыфікаваць інфармацыю.
Уцечка з ДнепраГЭС на Беларусь ніяк паўплываць не можа, бо нафтапрадукты ідуць уніз па цячэнні. Зараз гэта гарачая навіна, якая будзе актыўна раскручвацца”.
Таксама сітуацыю нам пракаментавала эколаг Інэса Балоціна.