Нафтабаза ў Крыме, напэўна, загарэлася з-за беспілотніка

Пацярпелых у выніку абстрэлу нафтабазы няма / фота з тэлеграм-канала прызначанага Расіяй крымскага губернатара Міхала Разважаева
Улады анексаванага Крыма заявілі, што ўдар беспілотніка справакаваў пажар на нафтабазе ў Севастопалі, піша ВВС.
“У раёне Казачай бухты гарыць паліўны бак. Па папярэдняй інфармацыі, гэта адбылося ў выніку ўдару беспілотніка”, — паведаміў прызначаны Масквой губернатар Крыма Міхал Разважаеў у сваім тэлеграм-канале.
У сацсетках было апублікаванае відэа, на якім бачны дым і агонь над гэтым аб'ектам. Пацярпелых у выніку ўдару няма.
У пятніцу Расія нанесла серыю авіяўдараў па гарадах Украіны, у выніку якіх загінула не меней за 25 чалавек. Гэта была першая падобная атака за апошнія месяцы.
Міністэрства абароны Расіі заявіла, што вайскоўцы наносілі ўдары па рэзервовых падпадзелах украінскага войска. Але ў выніку сярод абстраляных аб'ектаў апынуўся шматкватэрны дом у горадзе Умань. Там загінулі 23 чалавекі, у тым ліку чацвёра дзяцей. У Дняпры ў выніку абстрэлу загінула жанчына і яе трохгадовая дачка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.