Надвор'е на нядзелю: дажджы і да +17
Вясна ў Беларусі
/ @euroradio
24 сакавіка ў Беларусі чакаюцца дажджы і да +17. Пра гэта паведамляюць сіноптыкі.
Будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы. Вецер паўднёва-заходні, паўднёвы ўмераны да парывістага.
Тэмпература паветра максімальная днём +11...+17°С.