Нацбанк будзе працаваць над запавольваннем інфляцыі

Нацыянальны банк Беларусі на пашыраным пасяджэнні праўлення заявіў, што яго асноўныя намаганні будуць накіраваны на запаволенне інфляцыі і выхад яе на адназначную велічыню.
“Улічваючы дзейснасць праведзеных зменаў у грашова-крэдытнай палітыцы, Нацбанк мае намер захаваць пераемнасць падыходаў да яе рэалізацыі да канца бягучага года і ў наступным годзе. Асноўныя намаганні па-ранейшаму будуць накіраваныя на запаволенне інфляцыі і выхад у сярэднетэрміновай перспектыве на яе адназначную велічыню”, — гаворыцца ў паведамленні па выніках пашыранага пасяджэння, што прайшло у пятніцу ў Мінску.
Запавольваць інфляцыю будуць шляхам кантролю над грашовай прапановай.
Таксама працягнецца рэалізацыя бягучай гнуткай курсавой палітыкі, сфакусаванай на павышэнні ролі рынкавых механізмаў у фарміраванні абменнага курсу.
Гаворачы аб выніках за тры кварталы бягучага года, у Нацбанку канстатавалі, што “грашова-крэдытная палітыка, якая цяпер праводзіцца разам з мерамі па аптымізацыі ўнутранага попыту, паспрыяла запаволенню інфляцыйных працэсаў”.
Прырост спажывецкіх цэн у гадавым вымярэнні знізіўся з 17,1% у студзені да 11,9% у верасні 2015 года і з II квартала знаходзіцца ніжэй абвешчанага мэтавага параметру на 2015 год.
Разам з тым, дзякуючы такой такой стратэгіі істотна знізіўся дэфіцыт бягучага рахунку — з 6,9% да 1,7% ВУП.
Фота з архіву