На вучэннях у Беларусі адпрацоўваюць нарошчванне сістэмы сувязі Узброеных сіл
Вайсковыя сувязісты выпрабоўваюць "новыя формы і спосабы арганізацыі сувязі" / t.me/modmilby/
На вучэннях у Беларусі адпрацоўваюць нарошчванне сістэмы сувязі Узброеных сіл, паведамляе прэс-служба Мінабароны. Кантрольныя заняткі па тактыка-спецыяльнай падрыхтоўцы ў войсках сувязі праходзяць з 25 сакавіка. Вайсковыя сувязісты выпрабоўваюць "новыя формы і спосабы арганізацыі сувязі і баявога выкарыстаня вузлоў сувязі пунктаў кіравання". Пры гэтым улічваецца вопыт "сучасных узброеных канфліктаў".
Вучэнні працягнуцца да 29 сакавіка.