На волю выйшаў журналіст Дзмітрый Семчанка з "прэзідэнцкага пулу"

Дзмітрый Семчанка на судзе
На волю выйшаў журналіст Дзмітрый Семчанка, які правёў за кратамі тры гады.
Раней Семчанка працаваў на тэлеканале АНТ і нават узначальваў так званы "прэзідэнцкі пул". У 2020-м пасля сфальсіфікаваных выбараў ён пакінуў тэлеканал і далучыўся да акцый пратэсту. Яму прысудзілі 15 сутак за ўдзел у акцыі, на якой ён прысутнічаў яшчэ ў якасці журналіста АНТ.
У верасні 2022 года Семчанку зноў арыштавалі і абвінавацілі ўжо ў "распальванні варожасці". На яго пачалі крымінальную справу, па якой журналісту прысудзілі тры гады калоніі. Ён цалкам адбыў увесь тэрмін.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.