На волю выйшаў палітвязень Андрэй Сцепаненка

Андрэй Сцепаненка / spring96.org
Андрэй Сцепаненка / spring96.org

На волю выйшаў палітвязень Андрэй Сцепаненка, паведамляюць праваабаронцы. Ён быў за кратамі з лютага 2022-га. Спачатку мужчыну затрымалі за значок з выявай “Пагоні” на заплечніку і адправілі пад адміністрацыйны арышт. Неўзабаве ўзнікла крымінальная справа.  

У красавіку мінулага года Сцепаненка быў асуджаны на 1 год і 6 месяцаў калоніі за "абразу Лукашэнкі". Тэрмін ён адбываў у бабруйскай ПК № 2. Там яго пазбаўлялі перадачы, змяшчалі ў ШІЗА (у тым ліку за некалькі месяцаў да вызвалення).

Праваабаронцы вясной 2022-га прызналі Андрэя Сцепаненку палітвязнем.

Сцепаненка — айцішнік. Да моманту затрымання працаваў вядучым інжынерам-праграмістам у Гродзенскім упраўленні Міністэрства фінансаў. "Я беларус і хачу жыць у Беларусі без Лукашэнкі. У Беларусі, у якой закон вышэй, важней якогасьці там вусатага...", пісаў ён у тг-чаце. У гэтым і ўбачылі "абразу".

На волю выйшаў палітвязень Андрэй Сцепаненка
Instagram

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.