На волю выйшаў брэсцкі тэлевядоўца, асуджаны па "карагоднай справе"
На волю выйшаў былы тэлевядоўца Канстанцін Свідуновіч, асуджаны па "карагоднай справе", паведамляюць праваабаронцы "Вясны".
Раней ён вёў праграму "Ранішні эспрэса" на тэлеканале "Беларусь-4" (ТРК "Брэст").
30 жніўня 2021 года Свідуновіча асудзілі на паўтара года "хіміі" па "народным" 342-м артыкуле Крымінальнага кодэкса (групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
Пакаранне ён адбываў у Шклове.