На ўездзе ў Мінск сутыкнуліся грузавік і легкавік, пацярпелі 4 чалавекі
На месцы ДТЗ / t.me/gaiminsk/
5 студзеня каля 13-й гадзіны на ўездзе ў Мінск на Смілавіцкім тракце сутыкнуліся грузавік і BMW. Як паведамляе ДАІ, 23-гадовы вадзіцель легкавіка не справіўся з кіраваннем і не змог пазбегнуць сутыкнення з Mercedes, які стаяў у першай паласе руху.
Пацярпелі 4 чалавекі. Абодвух кіроўцаў і двух пасажыраў BMW завезлі ў бальніцу для агляду.