На тэлеканале "Беларусь 1" крытыкавалі за аналіз гульні хакеіста Лукашэнкі

У нядзелю ў праграме "Галоўны эфір" на тэлеканале "Беларусь 1" крытыкавалі журналіста партала tut.by Юрыя Міхалевіча, які аналізаваў гульню хакеіста Аляксандра Лукашэнкі. Кіраўнік дзяржавы нядаўна выступаў на Калядным турніры ў Мінску. Спартыўны журналіст зрабіў спецыяльную публікацыю, прысвечаную гульні Лукашэнкі (колькасць часу, праведзенага на пляцоўцы, паводзіны на лёдзе і г. д.). Гэтую публікацыю бачыў і Аляксандр Лукашэнка, ён падараваў Юрыю Міхалевічу сваю клюшку з аўтографам.
На БТ журналіста прадставілі, як чалавека, які слаба арыентуецца ў хакеі.
Фота: БЕЛТА