На станцыі метро "Плошча Перамогі" будзе зачынены адзін з выхадаў

Ад 5 да 14 лютага будзе зачынены адзін з выхадаў на станцыі метро "Плошча Перамогі", паведамляе афіцыйны сайт Мінскага метрапалітэна.
Гэта адзін з выхадаў каля скрыжавання праспекта Незалежнасці з вуліцай Казлова. Яго зачыняць у сувязі з рамонтам.
Работнікі метрапалітэна прыносяць прабачэнні за часовыя нязручнасці.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.