На Піншчыне асуджаная за "экстрэмізм" кінулася пад цягнік
Святлана Круцікава / t.me/dissidentBY/
На Піншчыне скончыла жыццё самагубствам Святлана Круцікава, асуджаная за "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў". У аўторак яна кінулася пад цягнік, піша тг-канал dissidentyby.
Знаёмыя кажуць, што Круцікава не вытрымала праверак, ператрусаў, пазбаўлення волі і рэгулярнага псіхалагічнага ціску з боку міліцыянтаў. Іншых абставінаў для такога ўчынку ў жанчыны быць не магло. Яе запомнілі вельмі актыўнай і жыццярадаснай.
Святлана Круцікава жыла ў Пінскім раёне. Жанчыну некалькі разоў судзілі па "экстрэмісцкіх" артыкулах і адпраўлялі пад адміністрацыйны арышт (апошні раз у Пінску 6 лістапада).