На МТЗ назвалі асноўных партнёраў падчас санкцый
На МТЗ намагаюцца займацца "імпартазамяшчэннем" / vk.com/belarustractors_official
На Мінскім трактарным заводзе назвалі сваіх асноўных партнёраў падчас дзеяння заходніх санкцый. Гэта — Турцыя, Кітай і Расія, кажа кіраўніца аддзела імпарту прадпрыемства Таццяна Кабякова. Паводле яе слоў, на сённяшні дзень "істотна скараціўся імпарт з краін Еўрасаюза", а "пастаўкі з Украіны цалкам спыніліся". У выніку камплектуючыя прывозяць з КНР (аб'ём паставак вырас больш чым у два разы), з Сербіі (больш чым у паўтара раза), з Казахстана (пастаўкі выраслі ў 6 разоў).
На МТЗ намагаюцца займацца "імпартазамяшчэннем", але атрымліваецца асвоіць вытворчасць толькі асобных дэталяў.
У жніўні стала вядома, што падчас санкцый прадпрыемства збіраецца адкрываць новыя вытворчыя цэхі. Сярод іншага МТЗ будзе выпускаць камплектуючыя для расійскай ваеннай тэхнікі.