На могілках пад Мінскам загінуў 17-гадовы хакеіст
Валерый Дзічук / vk.com/hcshahterby
На могілках пад Мінскам у выніку няшчаснага выпадку загінуў 17-гадовы хакеіст, выхаванец салігорскага "Шахцёра" Валерый Дзічук. Пра гэта паведаміў у сацсетках хакейны клуб.
Трагедыя адбылася ў вёсцы Качына 22 верасня. На хлопца ўпала дрэва. Як паведамляў Следчы камітэт, рабочы аднаго з прыватных прадпрыемстваў пілаваў на могілках дрэва па частках. Для збору спілаваных фрагментаў арганізацыя вылучыла яму памочніка — 17-гадовага мінскага студэнта. Падчас працы частка дрэва звалілася яму на галаву. Ад атрыманых траўмаў хлопец памёр.
Крымінальную справу распачалі па артыкуле "прычыненне смерці па неасцярожнасці".