На МКАД падчас руху памёр кіроўца аўтамабіля
У панядзелак каля 10-й гадзіны на 36-м кіламетры ўнутранага кола МКАД адбылося ДТЗ. Як паведамляе прэс-служба мінскай ДАІ, Volkswagen ехаў з боку Казіміраўскай вуліцы ў бок вуліцы Масюкоўшчына. У нейкі момант машына сутыкнулася з раздзяляльнай агароджай і спынілася.
Паводле папярэдняй інфармацыі, 63-гадоваму кіроўцы стала кепска падчас руху. Ён памёр. На месцы здарэння працавалі следчыя.
На месцы аварыі / ДАІ