На Міншчыне з-за граду спыняліся аўтамабілі на трасе
Град на Міншчыне / t.me/berezinonews/
18 чэрвеня на Міншчыне з-за граду спыняліся аўтамабілі. У прыватнасці відавочцы кажуць пра трасу М4 Мінск — Магілёў. На ёй была сапраўдная завіруха. Траса заледзянела.
Град "памерам з буйную вішню" прайшоў і ў некаторых раёнах сталіцы (у прыватнасці, у Шабанах).