На Глыбоччыне ўсталявалі помнік ненароджаным дзецям (фота)

На Глыбоччыне з'явіўся помнік ненароджаным дзецям. Скульптурная кампазіцыя ўсталяваная каля касцёла ў вёсцы Удзела. У яе ўваходзіць выява Маці Божай, якая абдымае часткі цела ненароджаных дзяцей, а таксама крыж з распятым Хрыстом, які ўсталяваны на скале. Побач знаходзіцца камень з памятнай шыльдай.

7 снежня біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч асвяціў помнік. Віцебскі іерарх нагадаў прысутным словы папы Яна Паўла ІІ, што не мае будучыні той народ, які забівае сваіх дзяцей.