На дзяржТБ запусцілі сацыяльную рэкламу аб старых, дзецях і каранавірусе

Скрыншот з відэароліка ОНТ аб каранавірусе
Тэлеканал АНТ выпусціў у эфір сацыяльную рэкламу аб распаўсюдзе каранавіруса. У 27-секундным роліку ўнучка чхае, знаходзячыся ў адным пакоі з бабуляй. Бабуля жадае ёй быць здаровай, а затым чхае ўжо сама і знікае.
Тэлеканал заклікае бацькоў абмежаваць зносіны дзяцей з пажылымі людзьмі падчас вясновых канікул, якія пачынаюцца ў школах Беларусі 30 сакавіка. Гледачам паведамляюць, што дзеці могуць быць носьбітамі COVID-19 і распаўсюджваць новы каранавірус, нават не маючы ніякіх сімптомаў захворвання.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.