На дарожныя знакі на Гродзеншчыне выдаткоўвалі бетону ў 25 разоў больш за норму
Дарожны знак / Камітэт дзяржкантролю
Пры дарожных работах у Гродзенскай вобласці патрэба ў бетоне пры ўсталяванні дарожных знакаў была завышаная ў 25 разоў.
Гэта выявіў Камітэт дзяржкантролю падчас праверкі адной з арганізацый, якая займалася добраўпарадкаваннем вулічна-дарожнай сеткі.
Згодна з дакументамі, для падмурка пры ўсталяванні адной стойкі дарожных знакаў нібыта выдаткоўваўся 1 кубаметр бетоннай сумесі. Як заяўляюць у Дзяржкантролі гэта больш як у 25 разоў перавышае рэальную неабходнасць.
Паведамляецца, што за такія цэны арганізацыя ўсталявала 37 дарожных знакаў. Цяпер эксперты падлічваюць, на колькі быў завышаны кошт работ.