На ЦТ па беларускай мове 100 балаў атрымалі толькі 12 чалавек

Беларускія слоўнікі, ілюстрацыйнае фота

Беларускія слоўнікі, ілюстрацыйнае фота / adukar.com

Толькі 12 абітурыентаў сёлета атрымалі 100 балаў за ЦТ па беларускай мове. На цэнтралізаваным тэставанні па рускай стабальнікаў амаль у чатыры разы больш — 46.

Так было не заўжды. Напрыклад, у 2022 годзе на ЦТ па беларускай мове было 43 стобальнікі, у 2021-м — 40, у 2020-м — 78.

Рускую мову раней здавалі лепш, але не ў чатыры разы. 100 балаў па рускай мове на ЦТ-2022 набралі 67 абітурыентаў, у 2021-м — 65. А ў 2020-м — усяго 27.

Дарэчы, на ЦЭ сёлета, які здавалі выпускнікі школ, вынікі ў 100 балаў па беларускай мове атрымалі 254 чалавекі, а па рускай — 715.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.