На беларускім тэлеканале паказалі пітбуля, які адгрыз руку цяжарнай жанчыне

На беларускім тэлеканале паказалі пітбуля, які адгрыз руку цяжарнай жанчыне

На тэлеканале "Беларусь 1" паказалі пітбуля, які практычна адгрыз руку цяжарнай жанчыне. Жахлівае здарэнне адбылося ўвечары 29 красавіка ў вёсцы Дзераўная Баранавіцкага раёна. Як інфармуе Intex-press, жанчына выпусціла пагуляць сабаку свайго сужыцеля, якога не было дома, а калі заганяла ў хату, падганяючы, пляснула яго тапкам. Сабака схапіў жанчыну за руку і паваліў на зямлю, пачаў кусаць. Асабліва моцна пацярпелі рукі, якія давялося ампутаваць, каб выратаваць жыццё пацярпелай.

У лякарні жанчына прызналася, што перад здарэннем "выпіла каля 400 грамаў віна". Яна знаходзіцца ў рэанімацыі, дзіця яна не страціла. Сабаку правяраюць на шаленства і праз дзесяць дзён збіраюцца усыпіць.

На беларускім тэлеканале паказалі пітбуля, які адгрыз руку цяжарнай жанчыне