На беларуска-украінскай мяжы ляжыць больш за паўмільёна мін
Беларуска-ўкраінская мяжа / Суспільне Рівне
Паўмільёна мін закладзеныя на ўкраінска-беларускай мяжы, расказаў у інтэрв'ю Укрінфарм адказны за гэта кірунак генерал УСУ Сяргей Наеў.
— На асноўных кірунках імавернага наступу суперніка з чэрвеня 2022 дагэтуль усталявана больш за 500 тысяч супрацьтанкавых мін. У прыватнасці, супрацьтанкавыя мінныя палі, супрацьтанкавыя групы мін, камплекты проціпяхотных выбуховых прылад, фугасаў.
Як ён кажа, шчыльнасць мінна-выбуховых загарод павялічылася ў 16 разоў.
— Мы разам ствараем такія ўмовы, каб дзяржаўная мяжа Украіны ў Паўночнай аперацыйнай зоне была цалкам непраходная для варожых сіл.
Апроч таго, у гэтай частцы Украіна рэгулярна ўсталёўвае дадатковыя камеры назірання.