На беларуска-польскай мяжы знайшлі цела 24-гадовага сірыйца
На беларуска-польскай мяжы знайшлі цела 24-гадовага сірыйца, піша gazeta.pl. Выявіў яго экіпаж польскага паліцэйскага верталёта. Гэта пятая смерць на мяжы Беларусі і Польшчы.
Сірыец перайшоў мяжу з тэрыторыі Беларусі — пра гэта сведчаць дакументы, што былі пры ім. Пракуратура пачала расследаванне, кажа прэс-сакратар паліцыі Падляшша Томаш Крупа.