Мы ніколі не раскрывалі прыватныя паведамленні трэцім асобам — Telegram

Telegram, ілюстрацыйнае фота / Reuters
У Telegram заяўляюць, што ніколі не раскрывалі трэцім асобам прыватныя паведамленні, які перасылаюцца ў мэсэнджарах. Так у кампаніі адрэагавалі на расследаванне "Важных историй".
Як паведамлялася раней, выданне выявіла, што за серверы Telegram адказваюць тыя ж спецыялісты, якія абслугоўваюць у тым ліку і комплексы ФСБ.
У каментары Бі-Бі-Сі ў Telegram заявілі, што як глабальная кампанія, яны маюць кантракты з дзясяткамі розных пастаўшчыкоў паслуг па ўсім свеце. Але ніводзін з пастаўшчыкоў, запэўніваюць у кампаніі, не мае доступу да даных Telegram або канфідэнцыйнай інфраструктуры.
"Усе серверы Telegram належаць Telegram і абслугоўваюцца супрацоўнікамі Telegram", — падкрэсліваецца ў заяве кампаніі.
Там таксама дадалі, што месенджар "ніколі не раскрываў прыватныя паведамленні трэцім асобам". Шыфраванне Telegram таксама ніколі не было ўзламанае.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.