Мужчына напаў з сякерай на брыгаду хуткай дапамогі
Мужчына павёў сябе неадэкватна
Медыкі прыбылі на выклік да пацыента ў Мінску, а той накінуўся на іх з сякерай.
Цяпер абодва фельчары шпіталізаваны ў сталічную бальніцу, піша Міністэрства аховы здароўя. Іх агульны стан расцэньваецца як сярэдняй ступені цяжкасці.