МУС: Міліцыянт, паранены "івацэвіцкім стралком", пераведзены з рэанімацыі

МУС: Міліцыянт, паранены "івацэвіцкім стралком", пераведзены з рэанімацыі

Міліцыянт, якога паранілі ў вёсцы Бабровічы Івацэвіцкага раёна, знаходзіцца ў Рэспубліканскім шпіталі МУС. Пра гэта ў сацсетках паведаміла прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў. 

Стан параненага ацэньваецца як цяжкі, але са станоўчай дынамікай. 24 жніўня ён пераведзены з рэанімацыі ў хірургічнае аддзяленне. "Нягледзячы на значныя пашкоджанні, спалучаную траўму настрой супрацоўніка бадзёры", — заяўляюць у МУС

Нагадаем, што 17 жніўня тры міліцыянты прыйшлі да жыхара Бабровічаў праверыць, як ён захоўвае зарэгістраваную паляўнічую стрэльбу. З невядомай прычынай мужчына адкрыў агонь па міліцыянтах. Адзін з іх загінуў, другі атрымаў цяжкія раненні. Стралка затрымалі толькі праз некалькі гадзін. 

Затрыманага вяскоўца абвінавацілі ў забойстве службовай асобы і замаху на забойства двух службовых асобаў. Максімальнае пакаранне, якое яму пагражае, — смяротнае пакаранне.