Моцныя дажджы і навальніцы прагназуюцца ў Беларусі ў пятніцу

Дождж, ілюстрацыйнае фота

Дождж, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

У пятніцу, 18 ліпеня, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.

На большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы. Уначы месцамі, а ўдзень у многіх раёнах краіны чакаюцца моцныя дажджы. Ноччу ў асобных раёнах, днём на большай частцы тэрыторыі Беларусі прагрымяць навальніцы. Вецер прагназуецца пераменных напрамкаў умераны, пры навальніцах — парывісты. Сіноптыкі зноў абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі.

Тэрмэметры ўначы пакажуць 11-17 градусаў вышэй за нуль. Удзень паветра прагрэецца да +20...+26 градусаў.

У суботу і нядзелю надвор'е будзе вызначаць цыклон з цэнтрам над тэрыторыяй нашай краіны. Будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, месцамі чакаюцца моцныя дажджы. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы, днём магчымы град. Пры навальніцах чакаецца парывісты вецер, удзень у асобных раёнах — моцны парывісты. Тэмпература паветра ўдзень складзе 20-26 градусаў цяпла.

Моцныя дажджы і навальніцы прагназуюцца ў Беларусі ў пятніцу
Прагноз надвор'я на 18 ліпеня / Белгідрамет
Моцныя дажджы і навальніцы прагназуюцца ў Беларусі ў пятніцу
Прагноз надвор'я на 18 ліпеня / Белгідрамет

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.