Мінздароўя: пацярпелыя расіяне — у абласной клініцы Віцебска
Пацярпелых у аварыі расійскіх турыстаў шпіталізавалі ў абласную клінічную больніцу Віцебска, паведамляе прэс-служба Мінздароўя.
На дапамогу калегам выехалі хірургі і траўматолагі з Мінску.
Паводле папярэдніх звестак, шэсць чалавек знаходзяцца ў цяжкім стане, 18 — у стане сярэдняй цяжкасці, астатнія — лёгкай ступені.
Як распавядала Еўрарадыё, 3 студзеня ў Лёзненскім раёне "Рэно" ўрэзаўся ў аўтобус з расійскімі турыстамі. Кіроўца легкавіка загінуў на месцы. Аўтобус, у якім было 42 чалавекі, перакуліўся. Турыстаў і кіроўцу аўтобуса шпіталізавалі.