Мінулай ноччу Украіна перажыла адну з самых масіраваных атак дронамі
Наступствы начной атакі ў Днепрапятроўскай вобласці / t.me/dnipropetrovskaODA
У ноч на 31 ліпеня расіяне атакавалі Украіну авіяцыйнай ракетай Х-59 і 89 ударнымі дронамі тыпу Shahed 131/136, піша hromadske.ua. Як заяўляе камандуючы паветраных сіл Украіны Мікалай Аляшчук, сілы СПА знішчылі ўсе паветраныя цэлі.
Ён кажа, што гэта была адна з самых масіраваных атак дронамі за ўвесь час поўнамаштабнай вайны. Такую ж колькасць дронаў расіяне выпусцілі па Украіне ў ноч на 1 студзеня 2024 года.
Асноўны ўдар быў скіраваны на Кіеўшчыну. Паведамляецца, што Кіеў атакавалі больш за 30 "Шахедаў". Начная паветраная трывога працягвалася сем гадзін.