Мінскаму бізнесмену, яго жонцы і дачцэ прысудзілі 5 гадоў калоніі

Мінскаму прадпрымальніку Генадзю Саўрыцкаму, яго жонцы і дачцэ прысудзілі 5 гадоў калоніі / shutterstock / Fanni_2021
61-гадовага Менскага бізнэсоўца Генадзя Саўрыцкага, яго 59-гадовую жонку Ірыну і 23-гадовую дачку Віялету асудзілі па артыкуле аб распальванні варожасці (Частка 1 і 3 артыкула 130 КК) на пяць гадоў калоніі, піша "Вясна".
Іх абвінавацілі ў стварэнні відэазвароту 21 чэрвеня 2020 года з падборкай адпаведных відэаролікаў з інтэрнэту, які суправаджаецца вершам Е.Еўтушэнкі "Не трэба баяцца густога туману..." — аб дзеяннях супрацоўнікаў міліцыі.
Відэазварот Генадзь распаўсюдзіў у прыватных перапісках у мэсэнджары WhatsApp, а таксама ў працоўным чаце ў тэлеграме.
На судзе ніхто з членаў сям'і сваёй віны не прызнаў. У выніку суддзя Макарэвіч прызначыў усім па пяць гадоў калоніі. Саўрыцкія абскардзілі прысуд, але Вярхоўны суд пакінуў яго без зменаў. Ірыну і Віялету адправілі адбываць тэрмін у гомельскую калонію № 4, а Генадзя — у магілёўскую калонію № 15. Усіх уключылі ў "спісы тэрарыстаў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.