Мінскага раварыста асудзілі на 15 сутак
У Мінску 17 траўня судзяць падлеткаў, затрыманых падчас велагонкі на Цнянскім вадасховішчы.
18-гадовы веласіпедыст Мацвей Лазар, якога з сябрамі затрымалі на Цнянскім водасховішчы, атрымаў 15 сутак арышту. Пра гэта Еўрарадыё паведаміла яго маці Алена.
Раней стала вядома, што суддзя Савецкага раёна Мінска Сяргей Шаціла прысудзіў Бахціяру Муратаву 11 сутак арышту, а Раману Лапічу — 12 сутак. Ровары хлопцаў арыштаваныя.
Як распавядала Еўрарадыё, 16 траўня хлопцы хацелі зладзіць велагонку на Цнянскім вадасховішчы, але іх затрымалі міліцыянты. Нагодай стала майка з карцінкай "АнтыЛукашэнка" ў аднаго з удзельнікаў.