Мінскае "Дынама" выйграла ў новакузнецкага "Металурга" ў матчы КХЛ

Сталічнае "Дынама" выйграла дома ў "Металурга" з Новакузнецка з лікам 4:1. Адзначым, што ў шэрагах мінскага клуба не гулялі некалькі траўмаваных гульцоў, сярод іх і найлепшыя бамбардзіры каманды Джонатан Чычу і Шарль Лінгле. 

У дынамаўцаў шайбы закінулі Аляксандр Кулакоў, Нік Бэйл, Сяргей Дрозд і Дзмітрый Мялешка. У гасцей шайбай вызначыўся Дзмітрый Мальцаў. 

Пасля 23 гульняў "Дынама" з 43 ачкамі займае пятае месца ў Заходняй канферэнцыі. Каманда мае 11 перамог у асноўны час, 2 — у авертайме, 1 — па булітах. Пры гэтым "Дынама" налічвае 5 паразаў у асноўны час, 1 — у авертайме і 3 — па булітах (розніца шайбаў 64-53). 

Наступныя шэсць матчаў мінскі клуб правядзе ў гасцях: 5 лістапада з хабараўскім "Амурам", 7-га — з уладзівастоцкім "Адміралам", 12-га — з "Ёкерытам" з Хельсінкі, 14-га — з рыжскім "Дынама", 17-га — з піцерскім СКА, 19-га — з заграбскім "Медвешчаком".

Фота — hcdinamo.by