Мінскае "Дынама" выйграла ў гасцях у "Сібіры" — 3:1

Мінскае "Дынама" выйграла ў гасцях у "Сібіры" — 3:1

21 снежня ў чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі мінскае "Дынама" выйграла ў гасцях у навасібірскай "Сібіры" — 3:1 (0:1, 3:0, 0:0). Ужо з першай хвіліны дынамаўцы прайгравалі. У першым перыядзе Роб Клінкхамер атрымаў пашкоджанне — ён пабіўся з абаронцам гаспадароў пляцоўкі Віталём Меньшыкавым і ўдарыўся галавой аб лёд. На пляцоўку ён ужо не выйшаў.

Усё вырашылася ў трэцім перыядзе, калі на працягу трох хвілін мінчукі закінулі тры шайбы, вызначыліся Аляксандр Паўловіч (31-я хвіліна), Андрэй Сцяпанаў (32-я) і Дзмітрый Корабаў (34-я). У далейшым лік ужо не змяніўся.

У Заходняй канферэнцыі беларускі клуб дзеліць 4-5 месцы з "Лакаматывам", у іх па 70 ачкоў. 23 снежня "Дынама" згуляе ў Омску з "Авангардам", адным з лідараў Усходняй канферэнцыі.