Мінскае "Дынама" выйграла ў аднаго з лідараў Заходняй канферэнцыі КХЛ

У пятніцу, 8 студзеня, мінскае "Дынама" выйграла ў аднаго з лідараў Заходняй канферэнцыі КХЛ "Лакаматыва" з Яраслаўля — 1:0 (0:0, 0:0, 1:0). Адзіную шайбу на 46-й хвіліне з перадачы Канстанціна Кальцова закінуў Аляксандр Паўловіч. Матч рэгулярнага чэмпіянату прайшоў на "Мінск-Арэне" ў прысутнасці 14 тысяч заўзятараў.
"Гульцы годна біліся супраць лідара", — сказаў на пасляматчавай прэс-канферэнцыі галоўны трэнер "Дынама" Андрэй Кавалёў. Паводле яго слоў, хакеісты хацелі рэабілітавацца за нядаўняе хатняе паражэнне ад "Лады". Да таго ж удача была на баку гаспадароў пляцоўкі, адзначыў Кавалёў.
"Дынама" з 67 ачкамі пасля 46 матчаў займае 10-е месца ў Заходняй канферэнцыі. У "Медвешчака" 68 ачкоў, у "Слована" — 70, але яны згулялі на 2-4 гульні больш.
10 студзеня дынамаўцы прымаюць "Сочы", пачатак а 17-й гадзіне.
Фота: hcdinamo.by
