Мінскае “Дынама” ў гасцях прайграла “Барысу” — 1:4 (відэа)

21 верасня ў чэмпіянаце КХЛ мінскае “Дынама” ў Астане прайграла “Барысу” — 1:4 (0:0, 0:0, 1:4). І гэта пры роўнай гульні камандаў. Тры шайбы ў браму Юнаса Энрата былі закінутыя на працягу чатырох хвілін у канцы матча (з 49-й да 53-й хвіліны). А ў першыя два перыяды мінчукі перакідалі гаспадароў пляцоўкі — 24:16 па кідках у створ (пры гэтым па ўсіх кідках дынамаўцы саступілі — 39:42). Толькі вось выкарыстаць свае моманты госці не змаглі. Адзінае, што змаглі зрабіць хакеісты "Дынама", дык гэта закінуць шайбу прэстыжу. Яна на рахунку Джасціна Фантэйна (57-я хвіліна). Пасля быў зняты брамнік і прапушчаная чацвёртая шайба... Тэкставы онлайн гл. тут.
23 верасня дынамаўцы згуляюць у Навасібірску з мясцовым клубам “Сібір”. Пасля 13 матчаў у “Дынама” 14 ачкоў, яны зноў не трапляюць у зону плэй-оф Заходняй канферэнцыі.