Мінскае "Дынама" ў авертайме прайграла лідару КХЛ
Мінскія дынамаўцы / t.me/hcdinamoby
У аўторак чарговы матч рэгулярнага чэмпіянату КХЛ мінскае "Дынама" правяло ў Санкт-Пецярбургу. Дынамаўцы ў авертайме прайгралі лідару лігі — СКА — з лікам 2:3 (1:1, 1:0, 0:1, 0:1). У мінчукоў вызначыліся Павел Варфаламееў і Джон Гілмар.
13 кастрычніка дынамаўцы згуляюць у гасцях з маскоўскім "Спартаком".