Мінскае "Дынама" сёння згуляе ў гасцях з "Медвешчакам"

У чацвер, 24 снежня, мінскае "Дынама" ў чарговым матчы чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі згуляе ў Заграбе з мясцовым "Медвешчакам". Пачатак а 17-й гадзіне паводле беларускага часу. Жывая трансляцыя запланаваная на тэлеканале "Беларусь 5".
Гэта будзе важны і прынцыповы матч паміж суседзямі па турнірнай табліцы Заходняй канферэнцыі КХЛ. У мінскіх дынамаўцаў пасля 42 матчаў 62 ачкі і 8-е месца, "Медвешчак" у 44 гульнях набраў 59 ачкоў, у яго 9-я пазіцыя.
У бягучым чэмпіянаце каманды сустракаліся толькі аднойчы. 10 лістапада ў Мінску "Медвешчак" святкаваў перамогу з лікам 4:1.
Фота: hcdinamo.by