Мінскае "Дынама" прайграла ў авертайме "Медвешчаку" — 2:3

Мінскае "Дынама" ў чарговым матчы чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі прайграла ў Заграбе ў авертайме "Медвешчаку" — 2:3 (1:1, 1:0, 0:1, 0:1). Аляксей Калюжны адкрыў лік на 10-й хвіліне, але праз 5 хвілін Б'ёркстранд яго зраўнівае. На 23-й Раян Веске ў большасці зноў выводзіць гасцей наперад. Мінчукі працяглы час стрымлівалі атакі "Медвешчака". Але на 46-й Мертл зраўнівае лік — 2:2. Усё вырашылася ў авертайме. Гаспадары пляцоўкі закінулі пераможную шайбу на 53-й секундзе (вызначыўся Бруле) і заваявалі ў важным матчы 2 ачкі, "Дынама" ўзяло толькі адно.
Мінскае "Дынама" захавала за сабой 8-е месца ў Заходняй канферэнцыі — 63 ачкі пасля 43 гульняў, "Медвешчак" займае 9-ы радок — 61 ачко пасля 45 матчаў.
Наступны матч дынамаўцы правядуць ужо ў наступным годзе, 4 студзеня на "Мінск-Арэне" яны будуць прымаць казанскі "АкБарс", пачатак у 19.30.
Фота: hcdinamo.by