Мінскае "Дынама" прайграла "Сочы" — чацвёртае запар паражэнне
Хакей у Мінску / t.me/olympicteamby/
Мінскае "Дынама" прайграла "Сочы", аўтсайдэру Заходняй канферэнцыі — 2:3 (0:1, 0:1, 2:1). Гэта быў апошні хатні паядынак беларускага клуба ў рэгулярным першынстве КХЛ. Мінчукі закінулі свае шайбы толькі ў трэцім перыядзе, калі вызначыліся Сэм Энас (43-я) і Вадзім Шыпачоў (55).
Мінскім дынамаўцам засталося правесці ў рэгулярным першынстве яшчэ два матчы (абодва гасцявыя): 21 сакавіка з ЦСКА, а 23-га — з "Сочы".
Ужо вядомыя ўсе каманды, якія паўдзельнічаюць у Кубку Гагарына. Апошнюю пуцёўку атрымала навасібірская "Сібір". Першыя матчы прызначаны на 26 сакавіка. Вызначылася ўжо і першая пара 1/8 фіналу. У ёй згуляюць "Лакаматыў" і "Тарпеда".