Мінскае "Дынама" прайграла "Салавату Юлаеву" — 3:4

Мінскае "Дынама" прайграла "Салавату Юлаеву" — 3:4

15 студзеня мінскае "Дынама" правяло ва Уфе чарговы матч чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі. Дынамаўцы прайгралі "Салавату Юлаеву" — 3:4 (1:1, 0:2. 2:1). Мінчукі двойчы зраўнівалі лік. Спачатку Чычу на 19-й хвіліне ў большасці зрабіў яго 1:1, а на 46-й Знахарэнка — 3:3 (гэта першая шайба хакеіста ў КХЛ). Яшчэ адна шайба ў мінчукоў была на рахунку Элісана. Пераможную для гаспадароў пляцоўкі шайбу закінуў на 56-й хвіліне Харцікайнен.

Другі запар гасцявы матч "Дынама" прайграла. Пасля 49 матчаў наша каманда займае з 68 ачкамі 10-е месца ў Заходняй канферэнцыі. "Слован", які восьмы, набраў 73 ачкі (пасля 50 гульняў), "Медвешчак" — 71 (пасля 52 гульняў). Каб патрапіць у плэй-оф, мінчукам трэба выйграваць. А наступны сапернік — лідар канферэнцыі "Усход" — омскі "Авангард". Дынамаўцы правядуць гэты чарговы гасцявы матч 17 студзеня.