Міністрам аховы здароўя ЗША стаў Роберт Кенэдзі-малодшы

Роберт Кенэдзі-малодшы

Роберт Кенэдзі-малодшы / Reuters

Міністрам аховы здароўя ЗША стаў Роберт Кенэдзі-малодшы. За яго зацверджанне прагаласавалі 52 сенатары, супраць былі 48.

Пляменнік 35-га прэзідэнта ЗША Джона Кенэдзі вядомы сваёй схільнасцю да медыцынскай канспіралогіі. У прыватнасці, ён прытрымліваецца поглядаў, накіраваных супраць вакцынацыі. Яго называюць і ВІЧ-дысідэнтам, нагадвае "Бі-Бі-Сі".

Кандыдатура Роберта Кенэдзі-малодшага выклікала пытанні нават у некаторых сенатараў-рэспубліканцаў. Раней на слуханнях у Сенаце высветлілася, што ён не цалкам выразна ўяўляе сабе працу міністра і палітыку краіны ў сферы аховы здароўя. Сенатары скарысталіся магчымасцю зладзіць кандыдату скурпулёзную праверку і задаць некалькі дзясяткаў вострых пытанняў па ўсіх яго зробленых раней скандальных заявах (“Аўтызм з’яўляецца праз вакцыны”, "COVID-19 накіраваны на белых і чарнаскурых. Найбольш неўспрымальнымі з'яўляюцца габрэі-ашкеназі і кітайцы”). У выніку былы лідар большасці ў Сенаце, рэспубліканец Мітч Маконэл прагаласаваў супраць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.