Міністр абароны абяцае выставіць ад Беларусі паўмільёна ваеннаабавязаных

Міністр абароны Віктар Хрэнін / sb.by
"Пры неабходнасці" Мінабароны Беларусі можа выставіць падрыхтаваны рэсурс у 500 тысяч ваеннаабавязаных. Такую лічбу назваў кіраўнік ведамства Віктар Хрэнін, выступаючы з дакладам пра ваенна-палітычнае становішча перад супрацоўнікамі дзяржаўных СМІ 7 кастрычніка.
Міністр заявіў, што мабілізацыйныя зборы ў нашай краіне маюць пастаянны характар, і за апошнія 20 гадоў іх прайшлі 130 тысяч чалавек.
Таксама ён заявіў, што беларускае войска на 60% складаецца з кантрактнікаў, таму ствараць кантрактнае войска няма неабходнасці.
Хрэнін заявіў, што ў беларускае войска паступіць шэраг навінак з Расіі — ракетныя комплексы "Іскандэр", сістэмы СПА С-400, а ў кастрычніку адбудзецца прэзентацыя баявых беспілотных комплексаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.