Мінінфарм забараніў яшчэ 32 кнігі. У спісе — Уэлш і Філіпенка

Мінінфарм забараніў яшчэ 32 кнігі. У спісе — Уэлш і Філіпенка / unsplash.com
Міністэрства інфармацыі Беларусі забараніла яшчэ 32 кнігі. Гэта азначае, што з сённяшняга дня іх распаўсюджванне на тэрыторыі нашай краіны забаронена. У прыватнасці, у спіс трапілі кнігі Сашы Філіпенкі ("Чырвоны крыж", "Слон"), Ірвіна Уэлша ("Кашмары бусла Марабу", "Сэксуальнае жыццё сіамскіх двайнят", "На ігле", "Клей", "Порна" і інш.), Дэвіда Эберсхофа ("Дзяўчына з Даніі") і Хантэра Томпсана ("Страх і агіда ў Лас-Вегасе").
Калі гэтыя выданні будуць дзесьці выяўлены, Мінінфарм анулюе тэрмін дзеяння пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі, якое выдаецца арганізацыі як распаўсюдніку.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.